Савет Міністраў працягнуў ліцэнзаванне імпарту партландцэменту з-за межаў мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза на шэсць месяцаў.

Савет Міністраў працягнуў ліцэнзаванне імпарту партландцэменту з-за межаў мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза на шэсць месяцаў. Адпаведная пастанова №734 ад 17 снежня 2020 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пад ліцэнзаванне падпадае партландцэмент, які класіфікуецца кодам 2523 29 000 0 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС. Дадзеныя разавыя ліцэнзіі выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Урад таксама даручыў Міністэрству замежных спраў паведаміць Еўразійскую эканамічную камісію і выканкам СНД аб увядзенні меры, а таксама ўнесці на разгляд Еўразійскай эканамічнай камісіі прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі - членамі ЕАЭС аналагічных мер.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Ліцэнзаванне імпарту партландцэменту было ўведзена ў Беларусі ў лютым мінулага года на шэсць месяцаў, аднак у жніўні ўрад працягнуў яго яшчэ на тры месяцы.