Беларусь разлічвае на паспяховы запуск свайго другога касмічнага спадарожніка. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з членамі Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь разлічвае на паспяховы запуск свайго другога касмічнага спадарожніка. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з членамі Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Беларусі вядзецца актыўная праца па праектаванні новага спадарожніка дыстанцыйнага зандавання Зямлі сумесна з расійскімі партнёрамі. І мы чакаем, што ў бліжэйшы час такая праца будзе скончана і на арбіце будзе другі беларускі спадарожнік", - сказаў Андрэй Кабякоў.
Першы беларускі касмічны спадарожнік быў запушчаны ў 2012 годзе. "Прычым гэта не проста ўласны спадарожнік, які належыць Беларусі. Ён выраблены ў нашай краіне, уся яго мэтавая апаратура - вытворчасці Беларусі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
Беларусь на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічае ў касмічных даследаваннях. У лістападзе 2013 года краіна прынята ў члены камітэта ААН па даследаванні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. У студзені 2016 года ў Беларусі рэалізаваны праект стварэння нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання. З кітайскага касмадрома паспяхова ажыццёўлены запуск ракетаносьбіта з першым беларускім тэлекамунікацыйным спадарожнікам.
У краіне створана і працягвае развівацца сістэма падрыхтоўкі кадраў для касмічнай галіны і галін, якія выкарыстоўваюць касмічную інфармацыю. У ВНУ адкрыты новыя спецыяльнасці па аэракасмічных дысцыплінах. Беларускія навукоўцы прымаюць удзел у касмічных кангрэсах, арганізаваных пад эгідай ААН, касмічных агенцтваў Расіі, ЗША, Кітая, Японіі, краін Еўропы.
Андрэй Кабякоў падзякаваў Выканкам Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў за рашэнне правесці міжнародны касмічны кангрэс у верасні 2018 года ў Мінску. Кіраўнік урада выказаў гатоўнасць абмеркаваць арганізацыйныя пытанні, якія тычацца падрыхтоўкі маштабнай падзеі. "Мы спадзяёмся, што міжнародны касмічны кангрэс у Мінску будзе спрыяць умацаванню міжнароднага касмічнага руху, а таксама пашырэнню супрацоўніцтва ў гэтай сферы", - рэзюмаваў ён.