Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 25 красавіка 2019 года №262, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $97,4 да $104,6 за 1 т. У такім жа памеры будзе пошліна на мазут і нафтавы бітум.

Пошліна на бензін прамысловай перагонкі вырасце з $53,5 да $57,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $29,2 да $31,3 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $31,3 за 1 т (была $29,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі павышаны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)