30 чэрвеня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь узгадніла з "Газпрамам" формулу цаны на газ з 2012 года. Пра гэта заявіў сёння на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Касаючыся пытання продажу пакета акцый "Белтрансгаза" расійскаму боку, Уладзімір Сямашка нагадаў, што адной з умоў з'яўляецца тое, што будзе знойдзена агульная мова па цэнаўтварэнні на газ для Беларусі з 1 студзеня 2012 года. Ён адзначыў, што перамовы аб продажы пакета акцый "Белтрансгаза" працягваюцца, бакі знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Падрыхтаваны цэлы пакет дакументаў, які ўключае кантракт куплі-продажу, пагадненне аб цэнаўтварэнні на газ для Беларусі, кантракт на пастаўку газу на 2012-2014 гады, кантракт на транзіт газу ў 2012-2014 гадах. У выніку працы беларускай і расійскай груп Мінэнерга Беларусі і "Газпрам" прыйшлі да агульнага рашэння. "Мы з Мілерам ва ўсім дамовіліся, усё ўзгаднілі, і формулу цаны і г.д. Яна вельмі добрая для Беларусі і выгадная для "Газпрама", - сказаў Уладзімір Сямашка. Сёння Беларусь чакае рашэння з расійскага боку. -0-

БЕЛТА