Беларусь на конкурсе National Geographic стала найлепшай краінай для агратурызму, беларус Леанід Пашкоўскі названы найлепшым travel-блогерам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на часопіс National Geographic Traveler.

Беларусь перамагла ў намінацыі "Агратурызм" з 50% галасоў, абышоўшы ў чытацкім галасаванні Італію, Бразілію, Кітай і ЗША. "Сельскі турызм - адзін з самых прывабных варыянтаў адпачынку ў Беларусі. Сёння тут знаходзяцца больш за 2 тыс. аграсядзіб", - адзначаюць аўтары рэйтынгу. Беларусь ужо апынялася на першай прыступцы рэйтынгу найлепшых краін для агратурызму па National Geographic у 2016 годзе.
Аўтара блога "Хачу дадому. Падарожжы, у якія вы не паедзеце" Леаніда Пашкоўскага чытачы назвалі найлепшым travel-блогерам. Ён набраў 47% галасоў і з вялікім адрывам абышоў канкурэнтаў.
Анлайн-галасаванне праходзіла ў 25 асноўных намінацыях. Турысты выбіралі найлепшыя напрамкі, у тым ліку для пляжнага, сямейнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага і аздараўленчага адпачынку.