Беларусь узмоцніць рэгіянальную групоўку войскаў з Расіяй, будзе развіваць інтэграцыю ў Саюзнай дзяржаве, Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, Еўразійскім эканамічным саюзе.

Беларусь узмоцніць рэгіянальную групоўку войскаў з Расіяй, будзе развіваць інтэграцыю ў Саюзнай дзяржаве, Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, выступаючы сёння на пленарным пасяджэнні IX Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У форуме прымаюць удзел міністры абароны, начальнікі генеральных штабоў, дэлегацыі ваенных ведамстваў з 109 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый: СНД, АДКБ, ААН, АБСЕ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Лігі арабскіх дзяржаў. Абмяркоўваюцца праблемы глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці, розныя аспекты бяспекі ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амерыцы.

Крыніца: belta.by