17 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь у 2010 годзе супрацоўнічала ў сферы знешняга гандлю паслугамі з нерэзідэнтамі са 181 краіны. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі гандлю Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Віталь Куляшэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У мінулым годзе рэспубліка аказвала паслугі нерэзідэнтам са 174 краін, атрымлівала паслугі ад нерэзідэнтаў са 134 краін. Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 28,2% ад агульнага аб'ёму экспарту паслуг, імпарт паслуг з краін СНД - 29,3%. У параўнанні з 2009 годам гандлёвы абарот з краінамі СНД вырас на 25,8% і склаў $2,1 млрд., экспарт - на 32,2% ($1,3 млрд.), імпарт - на 17% ($0,8 млрд.). З краінамі па-за СНД гандлёвы абарот павялічыўся на 32,4% і склаў $5,2 млрд., у тым ліку экспарт узрос на 26,1% ($3,2 млрд.), імпарт - на 44% ($2 млрд.). Паводле даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-вэс (паслугі) "Справаздача аб экспарце і імпарце паслуг" у васьмёрку краін з найбольшым аб'ёмам гандлёвага абароту ўвайшлі Расія, Літва, Германія, Украіна, Кітай, ЗША, Латвія і Швейцарыя. Па аб'ёмах экспарту і імпарту паслуг асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з'яўляецца Расія. У 2010 годзе рэзідэнтам Расіі было аказана паслуг на $2 млрд., атрымана паслуг на $0,7 млрд. Паводле даных Нацыянальнага банка экспарт паслуг у Расію склаў $1 млрд., імпарт - $0,5 млрд. Па аб'ёмах імпарту другое месца займае Літва - $283,4 млн., што складае каля 40% аб'ёмаў расійскага імпарту. Таксама ўзрасла актыўнасць нерэзідэнтаў з Кітая. За мінулы год экспарт паслуг па гэтай краіне вырас у 6,3 раза, імпарт павялічыўся ў 4,9 раза.-0-

БЕЛТА