16 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь у 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м павялічыла экспарт тавараў у краіны Еўрапейскага саюза ў 2,1 раза да $15,7 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Пры гэтым імпарт тавараў у рэспубліку з краін Еўрасаюза вырас на 15% і склаў $8,7 млрд. Тавараабарот з гэтымі краінамі за 2011 год у параўнанні з 2010-м павялічыўся ў 1,6 раза, дасягнуўшы $24,4 млрд. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у мінулым годзе склалася станоўчым і склала $7 млрд. У цэлым тавараабарот з краінамі па-за СНД у 2011 годзе вырас у параўнанні з 2010-м у 1,5 раза да $38,4 млрд. Экспарт беларускіх тавараў у гэтыя краіны павялічыўся ў 1,8 раза да $20,8 млрд., імпарт вырас на 23,1% да $17,7 млрд. Станоўчае сальда склала $3,1 млрд. У 2011 годзе Беларусь таксама павялічыла экспарт тавараў у краіны СНД - у 1,4 раза да $19,5 млрд. Імпарт тавараў з гэтых краін у рэспубліку вырас на 36,8%, склаўшы $28,1 млрд. Тавараабарот з краінамі СНД у мінулым годзе павялічыўся на 39,3% да $47,6 млрд. Сальда склалася адмоўным на ўзроўні $8,6 млрд. Пры гэтым экспарт тавараў у краіны Мытнага саюза вырас у 1,4 раза, дасягнуўшы $14,3 млрд., імпарт павялічыўся на 35,6% да $25 млрд. Тавараабарот з краінамі МС за 2011 год у параўнанні з 2010-м вырас на 36,2% і склаў $39,4 млрд. Адмоўнае сальда склала $10,7 млрд. У цэлым за 2011 год Беларусь у параўнанні з 2010 годам павялічыла знешні тавараабарот на 43% да $86 млрд. Экспарт вырас на 59,4%, склаўшы $40,3 млрд., імпарт павялічыўся на 31,1%, дасягнуўшы $45,7 млрд. Сальда склалася адмоўным на ўзроўні $5,4 млрд., знізіўшыся ў параўнанні з 2010-м на 43,2%. У 2011 годзе зарэгістраваны аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый Беларусі з 202 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 156 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 188 краінах. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі ў 2011 годзе з'яўляліся Расія (44,9% усяго аб'ёму тавараабароту), Нідэрланды (7,6%), Украіна (7,2%), Германія (5,1%), Латвія (3,8%), Кітай (3,3%), Польшча (2,8%), Бразілія і Італія (па 1,8%), Венесуэла (1,5%).-0-

БЕЛТА