23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2012 годзе павінна захаваць станоўчыя тэндэнцыі ва знешнім гандлі, якія намяціліся ў апошнія месяцы бягучага года. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёлета краіна сутыкнулася з цяжкасцямі як эканамічнага, так і сацыяльна-палітычнага характару (развіццё сітуацыі пасля выбараў, негатыў у сувязі з тэрарыстычным актам у метро), але ёсць і пазітыўныя моманты - намяціліся добрыя тэндэнцыі ў гандлёвым балансе.
"Мы ў стане былі, навеўшы парадак у краіне, плаціць вельмі высокія цэны і прадаваць даражэй экспарт. Гэта звязана і з тым, што і харчаванне, якое мы на экспарт пастаўляем, у цане падрасло. Гэта звязана было і з тым, што Расія магла як асноўны наш рынак плаціць прыстойныя грошы за нашы тавары, якія мы пастаўляем, - гэта прыток валюты. І вельмі важна, што з Еўрапейскім саюзам мы значна павялічылі таваразварот, і ён выключна станоўчую адыгрывае для нас ролю. З Расіяй мы выйшлі на станоўчае сальда. Вось калі мы толькі гэту тэндэнцыю захаваем, у нас не будзе ніякіх праблем ні ў эканоміцы, ні ў фінансах, ні ў сацыяльна-палітычным жыцці", - адзначыў Прэзідэнт.-0-
БЕЛТА
Беларусь у 2012 годзе павінна захаваць станоўчыя тэндэнцыі ў знешнім гандлі - А.Лукашэнка
23.12.20110 праглядаў