Беларусь у 2015 годзе стала самай папулярнай у расійскіх турыстаў краінай СНД. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.
Беларусь у 2015 годзе стала самай папулярнай у расійскіх турыстаў краінай СНД. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.
Рэйтынг складзены па даных браніравання гасцініц у СНД у гэтым годзе расійскімі турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна. Пятёрку самых папулярных краін СНД узначальвае Беларусь, на якую прыпадае 37% усіх паездак. Ва Украіну здзяйсняецца 22% ад усіх паездак у краіны СНД, у Казахстан - 16%, Азербайджан - 9%, Арменію - 7%. На астатнія краіны СНД прыпадае менш за 10%.
Паводле інфармацыі Travel.ru, колькасць анлайн-браніраванняў паездак расіян у Беларусь вырасла на 60% у параўнанні з мінулым годам. Расійскія турысты падарожнічаюць у Беларусь у гэтым годзе ў сярэднім 4,5 дня і выдаткоўваюць на пражыванне ў гасцініцы $70 у суткі.
У топ-10 гарадоў СНД па папулярнасці ў расіян уваходзяць Мінск, Кіеў, Алматы, Баку, Ерэван, Астана, Віцебск, Бішкек, Ташкент і Кішынёў. Паводле даных Travel.ru, у Мінск расійскія турысты прыязджаюць у сярэднім на 2,5 дня і выдаткоўваюць на пражыванне ў гасцініцах каля $73 у суткі. У першую дваццатку папулярных у расійскіх турыстаў гарадоў СНД таксама ўваходзяць беларускія гарады Брэст, Гродна і Гомель.
Што тычыцца рэйтынгу самых папулярных у расіян па выніках летняга сезона курортаў у краінах СНД, то возера Нарач займае ў ім другое месца. Як адзначае Travel.ru, расіян на Нарач прыцягваюць лячэбна-аздараўленчы турызм, цікавыя экскурсіі, нацыянальная кухня і невысокія цэны. У першую пяцёрку самых папулярных курортаў СНД таксама ўвайшлі возера Ісык-Куль (Кыргызстан), Баравое (Казахстан), Набрань (Азербайджан) і Севан (Арменія).
Travel.ru - вядучы расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс, які працуе на рынку больш за 15 гадоў. Сайт штомесяц наведваюць 2 млн чалавек.