14 верасня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час запросіць міжнародных назіральнікаў сачыць за ходам падрыхтоўкі прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, калі будуць запрошаны ў Беларусь міжнародныя назіральнікі, каб сачыць за ходам падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў, Лідзія Ярмошына сказала, што ў бліжэйшыя дні або тыдні МЗС Беларусі накіруе запрашэнні ў міжнародныя арганізацыі, якія займаюцца назіраннем за выбарамі. Што тычыцца фармату гэтага назірання, то яго вызначаць самі міжнародныя структуры, зыходзячы з уласнай стратэгіі.-0-
БЕЛТА
Беларусь у найбліжэйшы час запросіць міжнародных назіральнікаў сачыць за ходам падрыхтоўкі прэзідэнцкіх выбараў
14.9.20100 праглядаў