26 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь у студзені-красавіку бягучага года паставіла прадукцыю ў 20 новых краін. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ліку новых рынкаў - Аруба, Барбадас, Бенін, Балівія, Катар, Маўрыкій, Панама, Перу, Сурынам, Самалі, Уганда, Уругвай, Ямайка.
Па словах прэс-сакратара МЗС, Беларусь працягвае сістэмную працу па асваенні новых рынкаў збыту і дыверсіфікацыі экспартных паставак на традыцыйныя рынкі. Так, за дадзены перыяд удалося нарасціць пастаўкі беларускай прадукцыі ў Эфіопію (трактары, цягачы), Марока (шыны, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, грузавікі), Грэцыю (нафтапрадукты), Нігерыю (угнаенні), Габон (вырабы са сталі), Малайзію (угнаенні і капралактам), Бангладэш (угнаенні, сінтэтычныя ніткі, рэнтгенаўская апаратура), Ганконг (інтэгральныя схемы, дыёды, транзістары, паўправадніковыя прыборы, прылады на вадкіх крышталях, лазеры), Венесуэлу (аўтобусы, тралейбусы).
Андрэй Савіных адзначыў, што па выніках чатырох месяцаў 2011 года ў знешнім гандлі таварамі ўмацоўваюцца станоўчыя тэндэнцыі. Пачынаючы з лютага ўдаецца забяспечваць стабільны штомесячны прырост экспарту. Так, у студзені экспарт склаў $1,7 млрд., у лютым - $2,7 млрд., у сакавіку - $3,3 млрд. Па выніках красавіка сумарныя пастаўкі беларускіх тавараў на экспарт перавысілі $3,5 млрд. Гэта найлепшы паказчык экспарту краіны, які перавышае пік паставак 2008 года. У найбольш удачны 2008 год Беларусь экспартавала тавары на $3,2 млрд. У выніку нарошчвання экспарту адмоўнае сальда ў красавіку бягучага года скарацілася на $460 млн.-0-
БЕЛТА
Беларусь у студзені-красавіку экспартавала прадукцыю ў 20 новых краін
26.5.20110 праглядаў