27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-лютым 2011-га ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыла экспарт інвестыцыйных тавараў на 39,3% да $543,7 млн. Прырост да аналагічнага перыяду мінулага года склаў $153,4 млн. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Павелічэнне паставак адбылося ў выніку росту вартасных аб'ёмаў экспарту трактароў і седлавых цягачоў (на $65,3 млн.), грузавых аўтамабіляў (на $52,3 млн.), аўтамабіляў, прызначаных для перавозкі дзесяці і больш чалавек (на $7,9 млн.), дарожнай і будаўнічай тэхнікі (на $6,4 млн.), аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння (на $4,4 млн.)
Імпарт інвестыцыйных тавараў за два месяцы 2011 года павялічыўся на 77,7% да $548,6 млн. (у студзені-лютым мінулага года - $308,7 млн.). Гэта адбылося за кошт росту імпартных закупак чыгуначных і трамвайных вагонаў (на $28,4 млн.), трактароў і седлавых цягачоў (на $17,6 млн.), абсталявання для сельскай гаспадаркі (на $16,9 млн.), апаратуры сувязі (на $13,7 млн.), металаканструкцый з чорных металаў (на $13,3 млн.).-0-
БЕЛТА
Беларусь у студзені-лютым павялічыла экспарт інвестыцыйных тавараў амаль на 40%
27.4.20110 праглядаў