Беларусь у студзені-лютым павялічыла экспарт тавараў у Еўрасаюз у 2,5 раза да $3,7 млрд.
16.4.20120 праглядаў
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за студзень-люты 2012 года павялічыла экспарт тавараў у краіны Еўрасаюза ў 2,5 раза (тэмп росту 255,7%) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, што склала $3,669 млрд. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.
Пры гэтым імпарт з краін ЕС (27 краін) склаў 100,3% да аналагічнага перыяду 2011 года, або $1,139 млрд. У цэлым таваразварот Беларусі з Еўрасаюзам за два месяцы 2012 года дасягнуў $4,807 млрд., што на 87% больш, чым за студзень-люты мінулага года.
Па дадзеных Белстата, таваразварот з краінамі СНД за два месяцы 2012 года склаў звыш $8 млрд. (тэмп росту 130,5%), экспарт - $3,103 млрд. (тэмп росту 128,9%), імпарт - $4,905 млрд. (131,55%). Сальда адмоўнае, яно склала $1,802 млрд.
З краінамі Мытнага саюза гандлёвы абарот таварамі за студзень-люты склаў $6,990 млрд. (рост на 37,6%), экспарт дасягнуў $2,343 млрд. (рост на 21,7%), імпарт - Br4,647 млрд. (рост на 47,3%). Сальда адмоўнае - $2,303 млрд.
Па метадалогіі статыстыкі знешняга гандлю таварамі аб'ём знешняга гандлю таварамі за студзень-люты 2012 года склаў $14,234 млрд., у тым ліку экспарт - $7,310 млрд., імпарт - $6,923 млрд. Вартасны аб'ём экспарту рэспублікі ў параўнанні са студзенем-лютым 2011 года з разліку ў бягучых цэнах павялічыўся ў 1,6 раза, або на $2,812 млрд., імпарту - на 9,1%, або на $576,6 млн.
У студзені-лютым 2012 года сфарміравалася станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры $387 млн. За такі ж перыяд мінулага года сальда знешняга гандлю мела адмоўнае значэнне і яго велічыня складала $1 млрд. 848,1 млн.
За два месяцы 2012 года зарэгістраваны аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый з 161 краінай свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 126 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 143 краін. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі ў студзені-лютым 2012 года былі: Расія - 48,1% ад усяго аб'ёму таваразвароту, Нідэрланды - 13,9%, Украіна - 6,1%, Латвія - 5,3%, Германія - 4,1%, Кітай і Польшча - па 2,4%, Італія - 2,1%, Літва - 1,2%, Казахстан - 1%.
Па таварным складзе экспарту найбольшая доля прыпадае на нафтапрадукты, іх пастаўкі займаюць 35,3% у агульным аб'ёме тавараў. Калійныя ўгнаенні займаюць 3,8%, грузавыя аўтамабілі - 3,4%, па 3,1% прыпадае на трактары і цягачы, а таксама на малочную прадукцыю, чорныя металы складаюць 2,8%. Іншыя тавары ў гэтай структуры займаюць 48,4%.
Асноўныя імпартныя таварныя пазіцыі: нафта сырая (22,9% у агульным аб'ёме імпарту), нафтапрадукты (16,2%), прыродны газ (10,7%), чорныя металы і вырабы з іх (4,5%), легкавыя аўтамабілі (1,3%), рухавікі (1%), іншыя тавары (43,4%).-0-
БЕЛТА