19 студзеня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь у студзені-лістападзе 2010 года ажыццяўляла экспартна-імпартныя аперацыі з 187 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 152 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 171 краіне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі ў студзені-лістападзе 2010 года з'яўляліся Расія (47% усяго аб'ёму таваразвароту), Украіна (7,5%), Нідэрланды (5,2%), Германія (4,8%), Кітай (3,6%), Польшча (3,4%), Венесуэла (2,4%), Латвія (1,7%), Злучанае Каралеўства і Італія (па 1,6%).
За 11 месяцаў мінулага года Беларусь павялічыла экспарт тавараў у Кітай у параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га больш чым у 2,6 раза да $408,9 млн. На 72,5% выраслі пастаўкі ў ЗША, на 49,9% - у Казахстан, на 49,7% - у Бразілію, на 49,5% - ва Украіну, на 47,7% - у Расію, на 27,3% - у Венесуэлу, на 23,5% - у Літву, на 17,5% - у Італію, на 12,1% - у Польшчу.
Разам з тым паменшыўся аб'ём экспарту ў Германію (на 51,2%), Латвію (на 44,4%), Нідэрланды (на 25%), Злучанае Каралеўства (на 18,7%).
За студзень-лістапад 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га Беларусь у 4,9 раза павялічыла імпарт тавараў з Казахстана, на 53,5% - з Кітая, на 35,6% - з Індыі, на 43,6% - з Украіны, на 26,9% - з Бразіліі, на 35,6% - з Польшчы, на 31,4% - са Злучанага Каралеўства, на 34,7% - з Нідэрландаў, на 26,7% - з Літвы, на 6% - з Расіі. Паменшыўся на 16,4% імпарт з Латвіі, на 2,3% - з ЗША.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі за 11 месяцаў 2010 года склаў $52,8 млрд., у тым ліку экспарт - $22,2 млрд., імпарт - $30,6 млрд. У вартасным выражэнні экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года ў фактычных цэнах павялічыўся на 16,1%, імпарт - на 20,2%.-0-
БЕЛТА
Беларусь у студзені-лістападзе 2010 года гандлявала са 187 краінамі
19.1.20110 праглядаў