Беларусь у лістападзе 2018 года зноў прыме дзіцячае "Еўрабачанне". Пра гэта было заяўлена 15 кастрычніка ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Беларусь у лістападзе 2018 года зноў прыме дзіцячае "Еўрабачанне". Пра гэта было заяўлена 15 кастрычніка ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі. Пра гэта Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію афіцыйна паведаміў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Папулярнае шоў пройдзе ў лістападзе наступнага года. Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне прадстаўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза ўзяла на сябе галоўную місію па арганізацыі песеннага форуму", - сказалі ў эфіры тэлеканала.

Беларусь у 2010 годзе ўжо прымала песенны форум. Дзіцячае "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў лістападзе ў Грузіі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)