Беларусь бачыць перспектыву ў Еўразійскім эканамічным саюзе і не збіраецца з яго выходзіць. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў эксклюзіўным бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весці ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" Сяргею Брылёву, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы абверг пустыя размовы аб тым, што Беларусь, маўляў, хоча выйсці з гэтага дагавора.
"Хтосьці спрабуе мяне папракнуць (адсочваю гэта пасля нашага дыялогу з журналістамі), што Лукашэнка хоча выйсці з Еўразійскага саюза. Ды Бог з вамі. Усё значна прасцей, чаму гэтае пытанне ўзнікла, - растлумачыў Прэзідэнт Беларусі. - У нас апазіцыя пачала папракаць мяне і ўладу ў тым, што мы падпісалі гэты дагавор, з якога немагчыма выйсці. Я рэагую на гэта - вы чытайце дагавор".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ніводная краіна не падпісвае дагаворы, з якіх нельга было б выйсці. "Таму, калі ўжо вельмі балюча і цесна, то з любога дагавора можна выйсці, у тым ліку і Еўразійскага саюза. Мяне абвінавацілі (але гэта звычайна для мяне), што Лукашэнка хоча выйсці з гэтага дагавора. Навошта? Нам ён вельмі выгадны, і мы бачым перспектыву ў гэтым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)