25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь увайшла ў дзясятку краін, дзе паштовыя электронныя паслугі аказваюцца на самым высокім узроўні. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Сусветны паштовы саюз (СПС). У новым даследаванні СПС адзначаецца, што ў апошні час імкліва расце патрэба ў паштовых электронных паслугах, яны развіваюцца ва ўсіх краінах свету. Сусветны паштовы саюз вызначыў 10 краін, дзе такія паслугі аказваюцца на самым высокім узроўні. У гэтую дзясятку ўвайшлі Швейцарыя, Беларусь, Італія, Германія, Катар, Туніс, Францыя, Рэспубліка Карэя, ЗША і Канада. Інтэрнэт-паслугі, якія дазваляюць адсочваць праходжанне пасылак, знайсці паштовае аддзяленне, пераводзіць грошы і аплачваць рахункі ў электронным выглядзе, становяцца ўсё больш важным элементам у сферы прадастаўлення паштовых паслуг. Кіраўнік СПС Эдуард Дайян падкрэсліў, што фізічныя аб'ёмы паштовых перасылак скараціліся. Аднак паштовыя аддзяленні праяўляюць інавацыйныя падыходы і звяртаюцца да выкарыстання новых тэхналогій для дыверсіфікацыі сваіх паслуг. Некаторыя паштовыя службы паведамляюць, што на электронныя паслугі прыпадае да 30% усёй іх прыбытку.

БЕЛТА