Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №436 ад 1 ліпеня 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У мэтах забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва Міністэрства фінансаў з Міжнароднай арганізацыяй камісій па каштоўных паперах Савет Міністраў пагадзіўся з прапановай Міністэрства фінансаў аб яго ўступленні ў дадзеную арганізацыю ў якасці асацыяванага члена.
Згодна з пастановай, аплата штогадовага ўнёску, звязанага з членствам Мінфіна ў дадзенай міжнароднай фінансавай арганізацыі, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца ва ўстаноўленым парадку на гэтыя мэты ў законе аб рэспубліканскім бюджэце на адпаведны фінансавы год.
Міжнародная арганізацыя камісій па каштоўных паперах – міжнародная фінансавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае нацыянальныя органы рэгулявання рынку каштоўных папер. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Мадрыдзе (Іспанія). У цяперашні час (па стане на май 2019-га) у арганізацыі складаюцца 225 удзельнікаў. Члены арганізацыі рэгулююць рынкі каштоўных папер, на якія прыпадае больш за 95% сусветнага рынку каштоўных папер.