10 чэрвеня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Па выніках сённяшняй сустрэчы прадстаўнікоў АДП "Белэнерга" і ААТ "Інтэр РАТЭС" падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязваецца пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА памочнік міністра энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч. Таксама дасягнута дамоўленасць аб тым, што ААТ "Інтэр РАТЭС" адновіць пастаўкі электраэнергіі з 0.00 13 чэрвеня.-0-

БЕЛТА