12 ліпеня, Масква /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Беларусь выступае за стварэнне роўных умоў для вытворцаў на рынку Мытнага саюза. Аб гэтым заявіў сёння на канферэнцыі ў Маскве прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Умовы трэба ствараць роўныя для таго, каб была добрасумленная канкурэнцыя вытворцаў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Ён таксама дадаў, што Мытны саюз нясе ў сабе не толькі выгаду, але і пэўныя рызыкі для вытворцаў. У прыватнасці, узмацняецца канкурэнцыя паміж імі. У той жа час прадпрыемствы Мытнага саюза павінны імкнуцца да кааперацыі для больш паспяховага размяшчэння і выкарыстання капіталу.
Кіраўнік урада Беларусі паказаў таксама на праблему дыспарытэту цэн на адзіным рынку Мытнага саюза. Гэта зніжае канкурэнтаздольнасць тавараў адных краін на фоне субсідавання іншых. "Аднамомантна гэтыя пытанні не вырашыць, але імі трэба займацца", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Гэта трэба ў тым ліку для таго, каб ліквідаваць разрыў па цэнах на паліўна-энергетычныя рэсурсы і іншыя таварныя групы.
Прэм'ер-міністр Беларусі падзякаваў расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну за разуменне ў вырашэнні пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва дзвюх краін у паліўна-энергетычнай сферы. "Фактычна за апошнія шэсць гадоў цэны на газ для Беларусі павялічыліся ў 4,5 раза, у той час як цэны беларускага экспарту ў Расію выраслі на 22%", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.-0-
БЕЛТА
Беларусь выступае за стварэнне роўных умоў для вытворцаў на рынку Мытнага саюза
12.7.20110 праглядаў