9 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь за 2011 год скараціла адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў параўнанні з 2010-м на 70,7% да $2,182 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацбанку. Для параўнання: у 2010 годзе адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі складала $7,454 млрд. Пры гэтым экспарт беларускіх тавараў і паслуг у 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м вырас на 54,2% і склаў $46,126 млрд. Імпарт павялічыўся на 29,3%, дасягнуўшы $48,308 млрд. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у цэлым за 2011 год вырас на 40,4% да $94,434 млрд. Таксама Беларусь за 2011 год знізіла адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў параўнанні з 2010 годам на 53,1% да $4,26 млрд. Экспарт тавараў (у цэнах ФАБ) павялічыўся на 60,9% і склаў $40,865 млрд., імпарт вырас на 30,9% да $45,125 млрд. Знешнегандлёвы абарот тавараў у цэлым узрос на 43,6%, склаўшы $85,991 млрд. Станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м вырасла на 28,1% да $2,078 млрд. Пры гэтым экспарт паслуг павялічыўся на 16,9% і склаў $5,26 млрд., імпарт паслуг узрос на 10,6% да $3,182 млрд. Знешнегандлёвы абарот паслуг у 2011 годзе павялічыўся на 14,4% і склаў $8,443 млрд.-0-

БЕЛТА