Традыцыйна, пачынаючы з 2008 года, 22 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца штогадовая Міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля».

Традыцыйна, пачынаючы з 2008 года, 22 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца штогадовая Міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля».

Якасць жыцця людзей залежыць ад чысціні паветра. Берагчы яго чысціню – абавязак кожнага. Павелічэнне колькасці аўтатранспарту ставіць аўтамабіль на адно з першых месцаў сярод крыніц забруджвання атмасфернага паветра. З пастаянным павышэннем узроўню аўтамабілізацыі грамадства павялічваецца колькасць выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў. У склад забруджвальных рэчываў уваходзяць такія таксічныя кампаненты, як вокіс вугляроду, вокіс азоту, вуглевадароды, вокіслы серы, злучэнні цяжкіх
металаў і інш. Гэтыя рэчывы, што ўтвараюцца з выхлапаў рухавіка аўтамабіля, прадуктаў зносу механічных частак, пакрышак, дарожнага пакрыцця, праходзячы розны шлях размеркавання ў экасістэме, у канчатковым выніку, наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю і здароўю насельніцтва. Вырашыць дадзеную праблему без прыцягнення насельніцтва немагчыма.

Лепельская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў і гасцей Лепельскага раёна прыняць актыўны ўдзел у штогадовай Міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля», якая адбудзецца 22 верасня 2024 года. Адмовімся ад выкарыстання аўтамабіляў на адзін дзень! Адзін дзень на карысць чыстага паветра!