27 кастрычніка, Мінск /Аленаic Дзямешкевіч - БЕЛТА/. Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод краін СНД па паказчыку ўводу ў эксплуатацыю квадратных метраў агульнай плошчы жылля на 1 тыс. насельніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па рабоце з карыстальнікамі статыстычнай інфармацыі - прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Па выніках 2009 года Беларусь па гэтым паказчыку значна апярэджвае краіны СНД. Падобная сітуацыя назіраецца на працягу апошніх гадоў", - распавёў прадстаўнік Белстата. У 2009 годзе ў Беларусі на 1 тыс. насельніцтва было ўведзена ў эксплуатацыю 595 кв.м агульнай плошчы жылля. Гэта на 173 кв.м больш, чым у Расіі, і ў 4,3 раза больш, чым ва Украіне, адзначыў Віктар Міхно. У Беларусі за дзевяць месяцаў бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 5078,9 тыс.кв.м агульнай плошчы жылля, што на 13% перавышае ўзровень аналагічнага перыяду 2009 года. На будаўніцтва жылых дамоў у Беларусі за названы перыяд выкарыстана Br8,7 трлн. інвестыцый, або 24,1% іх агульнага аб'ёму. На будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы выкарыстана Br1,5 трлн. інвестыцый у асноўны капітал, або 43,8% да прадугледжанага на 2010 год аб'ёму. -0-

БЕЛТА