21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падрыхтавала і ўжо рэалізуе адказныя меры на рашэнне ЕС аб санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія закрануць больш чым 150 асоб з Еўрапейскага саюза і ЗША, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на крыніцу ва ўрадавых колах.
"Адказныя меры закрануць больш чым 150 асоб з краін Еўрасаюза і ЗША, сярод якіх старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек, дэпутат Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч і шэраг іншых палітыкаў, парламентарыяў, журналістаў, якія праславіліся найбольш адыёзнымі ініцыятывамі ў дачыненні да Беларусі", - адзначыла крыніца.
Яна заявіла, што "ўжо ўведзены абмежаванні на выдачу ўязных віз шэрагу асоб, якія найбольш прадузята і дэструктыўна ставяцца да Рэспублікі Беларусь, згулялі галоўную ролю ў раскручванні крызісу ў адносінах Беларусі і Захаду".
Аднымі візавымі санкцыямі Беларусь не мае намеру абмяжоўвацца і распрацавала шэраг іншых адказных мер. "Не выключана, што яны закрануць пытанні трансгранічнага супрацоўніцтва, дзейнасці на тэрыторыі Беларусі асобных замежных фондаў і няўрадавых арганізацый", - сказала крыніца агенцтва. Пры гэтым прынятыя меры будуць мець, хутчэй, прапарцыянальны і дыферэнцыраваны, а не люстраны характар у адносінах да санкцый ЕС і ЗША.
Як паведамлялася, 31 студзеня Савет ЕС увёў візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 беларускіх чыноўнікаў на чале з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Мяркуецца, што сёння кіраўнікі МЗС краін ЕС прымуць рашэнне аб пашырэнні спісу няўязных беларускіх чыноўнікаў.-0-
БЕЛТА
Беларусь забараняе ўезд больш чым 150 прадстаўнікам ЕС і ЗША, сярод якіх кіраўнік Еўрапарламента Е.Бузек
21.3.20110 праглядаў