ААТ "АСБ Беларусбанк" пачало выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

ААТ "АСБ Беларусбанк" пачало выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

Крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на будаўніцтва жылля тэрмінам карыстання да 15 гадоў. Працэнтная стаўка па крэдыце па дзейных умовах - 12% гадавых (працэнтная стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомасць, паменшаная на 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі).

Аб'ём выдачы крэдытаў абмежаваны лімітам дырэктыўнага крэдытавання на жыллёвае будаўніцтва, прадугледжанага пастановай Савета Міністраў ад 8 лютага 2016 года №103, гаворыцца ў паведамленні банка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)