25 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ААТ "АСБ Беларусбанк" плануе да канца 2012 года накіраваць на льготнае крэдытаванне жылля каля Br1,5 трлн. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Ілья Шаланкi, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Беларусбанк удзельнічае ў праграме дзяржаўнага льготнага крэдытавання, нагадаў Ілья Шаланкi. "На сённяшні дзень асвоена ўжо больш за 80% ад запланаванага на год аб'ёму фінансавання. Яшчэ парадку Br1,5 трлн. будзе выкарыстана на льготнае жыллёвае крэдытаванне да канца года", - адзначыў ён. "Усё ідзе па графіку, і запланаваныя Br7,5 трлн. будуць асвоены своечасова", - падкрэсліў Ілья Шаланкi. Гаворачы пра тое, ці можна чакаць да канца года зніжэння Беларусбанкам працэнтных ставак па крэдытах на нерухомасць, прадстаўнік банка адзначыў, што такое рашэнне прымаецца з улікам узроўню інфляцыі, стаўкі рэфінансавання Нацбанка, эканамічнага складніка. "Зараз эканамічныя працэсы некалькі запаволіліся, таму на сённяшні дзень перадумоў для зніжэння ставак па крэдытах на нерухомасць пакуль няма. Але не выключана, што калі сітуацыя будзе выраўноўвацца, то да канца года мы гэта зробім. Калі стаўка рэфінансавання будзе зніжацца, мы абавязкова адрэагуем на гэта", - сказаў Ілья Шаланкi.-0-

БЕЛТА