27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" з 28 сакавіка зніжае стаўкі па крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё індывідуальных жылых дамоў і кватэр, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы банка.
Грамадзяне, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, змогуць атрымаць крэдыт у Беларусбанку пад 47% гадавых, што на 2% ніжэй за дзейную працэнтную стаўку. На 1% знізіцца стаўка па крэдытах на жыллё для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і складзе 30% гадавых.
Тыя, хто пастаянна пражывае і працуе ў сельскіх населеных пунктах і мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, змогуць атрымаць крэдыт пад 29% гадавых.
Пад 21% гадавых, што на 1% ніжэй за дзейную працэнтную стаўку, будзе прадастаўляцца крэдыт шматдзетным сем'ям, якія маюць 3 і больш непаўналетніх дзяцей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Таксама зніжаюцца працэнтныя стаўкі па зноў заключаемых крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы - на 2 працэнтных пункта. У залежнасці ад умоў і віду прадастаўляемага крэдыту яны складуць адпаведна ад 45% да 48%.-0-
БЕЛТА
Беларусбанк зніжае з 28 сакавіка стаўкі па крэдытах на будаўніцтва і набыццё жылля
27.3.20120 праглядаў