11 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. ААТ "АСБ Беларусбанк" заяўляе аб адсутнасці праблем з выдачай крэдытаў суб'ектам гаспадарання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе банка.
Афіцыйную заяву Беларусбанк зрабіў "у сувязі з інсінуацыямі на тэму спынення выдачы крэдытаў і вострага дэфіцыту ліквіднасці".
"На сённяшні дзень банк забяспечвае выкананне ўсіх абавязацельстваў па крэдытаванні суб'ектаў гаспадарання як у рамках дзяржаўных праграм, так і па іншых праектах. Праблем з ліквіднасцю банк не мае, рэсурснай падтрымкай з боку Нацыянальнага банка Беларусі не карыстаецца" - адзначылі ў прэс-службе ААТ "АСБ Беларусбанк".
Працэнтныя стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях не змяніліся істотна, дадалі ў банку.-0-
БЕЛТА
Беларусбанк заяўляе аб адсутнасці праблем з выдачай крэдытаў суб'ектам гаспадарання
11.10.20120 праглядаў