30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" з 1 жніўня павялічвае колькасць рэйсаў па маршруце Мінск - Масква - Мінск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіякампаніі.

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" з 1 жніўня павялічвае колькасць рэйсаў па маршруце Мінск - Масква - Мінск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіякампаніі.

"Колькасць выконваемых рэйсаў павялічыцца з 10 да 20 разоў на тыдзень. Авіякампанія будзе выконваць 10 рэйсаў у аэрапорт Дамадзедава і 10 рэйсаў у аэрапорт Шарамецьева", - гаворыцца ў паведамленні.

У авіякампаніі нагадваюць аб неабходнасці ўдакладняць у кампетэнтных органах правілы выезду ў краіну прызначэння.