Святкаванне векавога юбілею кампаніі «Белдзяржстрах» працягвае чараду ўрачыстых мерапрыемстваў. У дзень 100-годдзя з дня ўтварэння калектыў прадстаўніцтва арганізацыі па Лепельскім раёне адкрыў пункт продажу страхавых паслуг. Гандлёвая кропка размясцілася па вуліцы Савецкай побач з будынкам МРЭА ДАІ АУС Лепельскага райвыканкама.

Паветраныя шары, чырвоная стужка, прыбраныя супрацоўнікі, падарункі, першыя наведвальнікі – адкрыццё пункта продажу найбуйнейшай страхавой кампаніі прайшло, што называецца, у лепшых традыцыях. Старт працы новага аб'екта дала дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Лепельскім раёне Алена Вашкевіч. Перарэзаўшы чырвоную стужку, кіраўнік тут жа запрасіла першага госця. Ім стаў жыхар гарадскога пасёлка Бешанковічы Фаніль Якубовіч.

— Паслугамі вашай кампаніі я карыстаюся ўжо больш за 30 гадоў і вельмі задаволены. Усё надзейна, хутка, даступна. Віншую «Белдзяржстрах» з такім юбілеем, рады, што сёння я стаў першым наведвальнікам толькі што адкрытага пункта продажу, — адзначыў страхавальнік.

Прыемным для мужчыны стала і ўручэнне падарункаў ад кампаніі – Алена Вашкевіч уручыла наведвальніку фірмовы блакнот і ручку, а таксама флікер і брэлок з лагатыпам «Белдзяржстрах».

Хуткае афармленне любога віду абавязковых і добраахвотных страхавых паслуг, прыязныя агенты, камфортнае памяшканне і зручнае месцазнаходжанне – вось галоўныя козыры новага пункта продажу паслуг ад «Белдзяржстрах».

— Мы з радасцю будзем сустракаць нашых пастаянных кліентаў, а таксама новых. Тут можна будзе заключыць як новы дагавор, так і правесці аплату чарговых частак страхавых узносаў пры растэрміноўцы плацяжоў. Давер да нашай кампаніі грунтуецца на выкананні ўмоў і ўзятых абавязацельстваў, гарантыі страхавых выплат, высокай якасці паслуг, аператыўнасці, а таксама індывідуальным падыходзе да кожнага кліента, — падкрэсліла Людміла Стэльмах, агент страхавы, які будзе працаваць у новым пункце продажу.

Дарэчы, Людміла Іванаўна Стэльмах – супрацоўнік з 21-гадовым стажам працы. За плённую і добрасумленную працу, істотны ўклад у развіццё страхавання,