Белкаапсаюз правядзе 29 лістапада адзіны дзень зніжак, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення гандлю Белкаапсаюза Уладзімір Шыбека.

Акцыя пройдзе ў спецыялізаваных гандлёвых аб'ектах спажывецкай кааперацыі па ўсёй краіне. "У адзіны дзень зніжак акцэнт будзе зроблены на рэалізацыю нехарчовых тавараў. Пакупнікам будзе прадастаўлена зніжка да 15% на тавары лёгкай прамысловасці, бытавую тэхніку, мэблю і іншую прадукцыю", - распавёў Уладзімір Шыбека.

У снежні ў гандлёвых аб'ектах Белкаапсаюза традыцыйна будзе арганізаваны перадсвяточны гандаль. Пакупнікам будзе прадстаўлены шырокі асартымент прадуктаў харчавання, у тым ліку кандытарскіх вырабаў, салодкіх набораў, а таксама тавараў паўсядзённага попыту, запатрабаваных у перадсвяточны перыяд. Многія тавары можна будзе купіць па зніжаных цэнах.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)