7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" з 7 чэрвеня павышае рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, у сярэднім на 31%. Гэтыя меры прыняты з мэтай абароны ўнутранага рынку, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве. Рознічная цана за 1 літр складзе: бензін Нармаль-80 - Br4950, бензін АІ-92 - Br5100, бензін АІ-95 - Br5800, бензін АІ-95-Еўра - Br5800, дызельнае паліва - Br5100. На прадпрыемстве адзначылі, што згодна з маніторынгам рэалізацыі нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях сістэмы канцэрна, на працягу мая бягучага года продаж аўтамабільнага паліва ўзрасла ў 1,5 раза, у тым ліку на АЗС у прымежных раёнах – у 2,3 раза. -0-

БЕЛТА