29 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Грамадзянін Беларусі на расійскім аўтамабілі спрабаваў вывезці з краіны алюміній амаль на Br120 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці.
Аршанскім міжраённым аддзелам упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі дарожна-паставой службы ДАІ Аршанскага РАУС пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў на аўтадарозе Брэст-Мінск-мяжа РФ паблізу вёскі Туравічы быў затрыманы аўтамабіль, які належыць прыватнаму прадпрыемству са Смаленска. Аўтамабіль накіроўваўся ў бок Расійскай Федэрацыі з грузам лому і адходаў каляровых металаў без суправаджальных дакументаў. Вага незаконнага грузу склала 20 т.
Устаноўлена, што амаль два месяцы таму гэты кіроўца ўжо дапускаў спробу парушэння ўстаноўленага парадку вывазу з Беларусі лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Тады ён меў намер вывезці 20,5 т металалому на Br119,2 млн.
У дачыненні да грамадзяніна зноў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. На перавозімы лом і адходы алюмінію накладзены арышт.-0-
БЕЛТА
Беларус на расійскім аўтамабілі спрабаваў вывезці алюміній амаль на Br120 млн.
29.6.20120 праглядаў