20 верасня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА. У Беларусі плануецца максімальна абараніць чалавека ад рызык інвестыцыйнага працэсу, звязанага з будаўніцтвам жыллёвых аб'ектаў. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Сямёнкевіч. На яго думку, спажыўцы павінны набываць гатовую прадукцыю - уведзеныя ў эксплуатацыю жыллёвыя аб'екты. Такім чынам будзе вырашана пытанне з якасцю, коштам і тэрмінамі будаўніцтва. Намеснік міністра адзначыў, што існуюць прыватныя кампаніі, якія гатовы ўкладваць інвестыцыі ў будаўніцтва жыллёвых аб'ектаў. Прычым забудоўшчыкі і дэвелаперы павінны разлічваць свае фінансавыя магчымасці не на адзін год, а на некалькі гадоў наперад. Што тычыцца звычайнага пакупніка, то ён павінен накіроўваць крэдытныя рэсурсы на куплю ўжо гатовага жыллёвага аб'екта, лічыць суразмоўца. У Беларусі захаваецца паняцце дзяржзаказу - будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай. "Усё астатняе - камерцыйная дзейнасць прадпрыемстваў, незалежна ад таго, якой яны формы ўласнасці", - адзначыў Дзмітрый Сямёнкевіч. Бар'ераў для ўдзелу будаўнічых кампаній у камерцыйным будаўніцтве сёння няма, дадаў намеснік міністра.-0-

БЕЛТА