23 ліпеня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Анастасія Екімава, якая займае 129-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела 22 ліпеня другую ракетку планеты сербку Алену Янкавіч на турніры ў славенскім Портаражы з прызавым фондам $220 тыс. і выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуска саступіла ў першым сэце - 1:6, затым выйграла другі - 6:3 і лідзіравала ў трэцім - 1:0, пасля чаго знакамітая саперніца адмовілася ад працягу барацьбы, спаслаўшыся на траўму левай шчыкалаткі.
На наступнай стадыі Анастасія Екімава сустрэнецца з расіянкай Ксеніяй Первак (99-е месца ў сусветнай класіфікацыі).
Пераможца турніру атрымае $37 тыс.
У парным разрадзе турніру ў Славеніі Анастасія Екімава ў дуэце з турчанкай Іпек Сеноглу выбылі з барацьбы ў першым крузе, прайграўшы расійска-славенскаму тандэму Алена Бовіна / Андрэя Клепач - 2:6, 3:6.
БЕЛТА
Беларуская тэнісістка Анастасія Екімава перамагла другую ракетку свету на турніры ў Славеніі
23.7.20100 праглядаў