Беларуская чыгунка з 7 па 11 сакавіка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. Усяго прадугледжана 28 цягнікоў. З улікам павелічэння пасажырапатоку большая іх колькасць вызначана на 7 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных напрамках, такіх як Мінск - Вільнюс і Гомель - Сноўск. Праводзіцца праца па ўзгадненні і прызначэнні транзітных цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Беларусі.

У міжрэгіянальных зносінах прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Пінск.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)