Сёння ў Лепелі адбылося ўрачыстае мерапрыемства – членам Лепельскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» былі ўручаны партыйныя білеты.

Адкрываючы мерапрыемства, партыйны лідар Лепельшчыны Юрый Мілы адзначыў, што Беларуская партыя «Белая Русь» за невялікі па гістарычных мерках перыяд заваявала прызнанне і аўтарытэт у грамадзян нашай краіны.

- Партыя аб'ядноўвае шчырых людзей, для якіх імкненне прыносіць карысць грамадству і дзяржаве – найвышэйшая мэта і прызванне жыцця. І тое, што лепельчане актыўна ўступаюць у яе шэрагі, пацвярджае: яны ўжо сёння думаюць пра заўтрашні дзень, сэрцам і душой балеюць за краіну дзеля будучыні сваіх дзяцей, - сказаў Юрый Уладзіміравіч.

Урачыстым момантам стала ўручэнне партыйных білетаў.

- Партыйны білет, які сёння ўручаецца ва ўрачыстай абстаноўцы – гэта не ўзнагарода, а магчымасць ад імя партыі выконваць сваю працу сумленна і рабіць усё для працвітання нашай краіны, - адзначыла Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

На сёння партыя аб'ядноўвае 209 лепельчан.