Беларускія аграры намалацілі больш за 2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Беларускія аграры намалацілі больш за 2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 30 ліпеня, збожжавыя і зерневыя бабовыя культуры прыбраны з 713,7 тыс. га, што складае 33,4% запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалацілі звыш 2 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га. Сёлета масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017 годзе па стане на 30 ліпеня аграрыі намалацілі 519,5 тыс. т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там прыбрана 66,4% ад плана. У Гродзенскай вобласці прыбрана 51,7% плошчаў, Мінскай - 32,7%, Гомельскай - 28,3%, Віцебскай - 12,29% і Магілёўскай - 8,18% плошчаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)