16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сейба яравых культур у Беларусі набліжаецца да завяршэння. Паводле даных на 16 мая, гаспадаркі рэспублікі выканалі заданне амаль на 90%, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Яравыя пасеяны больш чым на 2277 тыс.га з запланаваных 2546,3 тыс.га. Два рэгіёны - Гомельскі і Магілёўскі - ужо справіліся з заданнем (101% і 102,4% адпаведна). Наблізіліся да завяршэння сейбы аграрыі Мінскай вобласці (90,7%). У гаспадарках Гродзенскай вобласці яравыя пасеяны на 87,9% пасяўных плошчаў, Брэсцкай - на 79,5%, Віцебскай - на 75,6%.
Зернебабовыя пасеяны на 192,5 тыс.га, што складае 77% ад запланаванага. Магілёўская вобласць ужо завяршыла сейбу, у Мінскай зернебабовыя пасеяны на 95,8% пасяўных плошчаў, у Віцебскай - на 79,2%, Гродзенскай - на 64,1%, Гомельскай - 63,2%, Брэсцкай - на 62,2% плошчаў.
Чатыры рэгіёны завяршылі сяўбу лёну - гэта Брэсцкая вобласць, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская. У гаспадарках Віцебскай вобласці незасеянымі застаюцца 19,6% плошчаў, Мінскай - 15,4%.
Заданне па сейбе кукурузы выканана на 88,6%, у тым ліку на зерне - на 115,4%, на сілас - на 79,7%. Аграрыі Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей перавысілі 100-працэнтны рубеж па пасадцы бульбы (100,2%, 104,3% і 113,6% адпаведна). У Магілёўскай вобласці бульба пасаджана крыху больш чым на 73% плошчаў, у Гомельскай - на 61,7%, у Віцебскай - на 41,8%.-0-