Заканапраекты "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год" і "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь" будуць разгледжаны ў першым чытанні 3 кастрычніка на першым пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Усяго ў праект парадку пасяджэння ўключана 19 пытанняў. У другім чытанні дэпутаты маюць намер разгледзець папраўкі ў Паветраны кодэкс, у законы "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", "Аб ветэрынарнай дзейнасці", "Аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі", "Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці", "Аб ахове здароўя".

У двух чытаннях будуць разгледжаны праекты законаў "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2017 год" і "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2017 год".

Прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў - "Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў", аб далучэнні Беларусі да канвенцый аб Міжнароднай марской арганізацыі, па палягчэнні міжнароднага марскога суднаходства 1965 года (з папраўкамі), да Пратакола 1988 года да Міжнароднай канвенцыі аб грузавой марцы 1966 года, і да Пратакола 1988 года да Міжнароднай канвенцыі па ахове чалавечага жыцця на моры 1974 года.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)