14 верасня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Сёння на Савеце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынята рашэнне зацвердзіць праект парадку дня пасяджэння пазачарговай сесіі. Сярод іншых пытанняў там значыцца абмеркаванне даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дэпутаты маюць намер прыняць сёння пастанову Палаты прадстаўнікоў "Аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Сярод іншых пытанняў парадку дня - прыняцце ў другім чытанні паправак у бюджэтны і падатковы кодэксы, а таксама ратыфікацыя беларуска-кітайскага міжурадавага пагаднення аб узаемным прадастаўленні будынкаў і зямельных участкаў для размяшчэння пасольстваў.-0-
БЕЛТА
Беларускія дэпутаты абмяркуюць пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў
14.9.20100 праглядаў