8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў другім чытанні законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася, праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год сфарміраваны на бездэфіцытнай аснове. Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту на 2013 год прагназуецца ў памеры Br197,41 трлн., або 31,3% ВУП. Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту прадугледжваюцца ў суме Br121,72 трлн., або з ростам да чаканага выканання 2012 года на 26,1%. Асноўныя крыніцы падатковых даходаў рэспубліканскага бюджэту - падатак на дададзеную вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.
Выдаткі кансалідаванага бюджэту на 2013 год прагназуюцца ў суме Br197,41 трлн. Выдаткі па праекце рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме Br121,72 трлн.
У 2013 годзе асноўныя мэты для сектара дзяржаўных фінансаў - павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, а таксама захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона ўразлівых катэгорый насельніцтва.
У наступным годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць выдаткаў бюджэту. Значную частку ў ім складуць выдаткі на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, іншыя выплаты, сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Прыярытэты бюджэтнай палітыкі: ахова здароўя, адукацыя і навука.-0-
БЕЛТА
Беларускія дэпутаты прынялі праект бюджэту на 2013 год у другім чытанні
8.10.20120 праглядаў