Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўная навацыя законапраекта заключаецца ва ўвядзенні дазвольнага парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах, якія вызначаны мясцовымі ўладамі. Яшчэ адно з важных новаўвядзенняў датычыцца працы на масавых мерапрыемствах журналістаў. Прапануецца абавязаць іх браць з сабой дакумент, які сведчыць асобу, і службовае пасведчанне. Акрамя таго, журналіст абавязаны будзе мець ясна бачны адметны знак прадстаўніка СМІ. Гэта можа быць нарукаўная павязка, бэйдж або камізэлька.

Як растлумачыў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Валерый Саўко, законапраект закліканы ўдасканаліць прававыя адносіны ў сферы арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, у тым ліку з улікам міжнароднага вопыту і сучасных патрабаванняў бяспекі. Пры распрацоўцы дакумента ўлічваліся пажаданні грамадскіх арганізацый і СМІ.

Парадак дня пасяджэння Палаты прадстаўнікоў уключаў 10 пытанняў. Так, у другім чытанні былі разгледжаны папраўкі ў закон аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека, праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Беларусі па пытаннях абароны дзяржаўных сакрэтаў. Акрамя таго, заканадаўцы ратыфікавалі шэраг міжнародных дагавораў. Сярод іх пратакол аб унясенні змянення ў пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве БелАЭС ад 15 сакавіка 2011 года, пагадненне паміж Беларуссю і Узбекістанам аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)