Натарыусы Беларусі 15 сакавіка бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Натарыусы Беларусі 15 сакавіка бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Беларусі. На працягу працоўнага дня любы ахвотны зможа атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку датычна афармлення спадчынных правоў, складання запаветаў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Правядзенне ў рамках прававога асветніцтва насельніцтва падобных акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных святаў Беларусі і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці рэспублікі стала ўжо традыцыйным. Мэтай падобных мерапрыемстваў з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва. Плануецца, што ў 2017 годзе бясплатныя кансультацыі натарыусаў грамадзяне змогуць атрымаць падчас акцый, прымеркаваных да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня Маці, Дня юрыста.

Поўны спіс натарыяльных кантораў і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)