Праўленне Беларускай натарыяльнай палаты ўстанавіла даты правядзення рэспубліканскіх акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу ў 2019 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.

Праўленне Беларускай натарыяльнай палаты ўстанавіла даты правядзення рэспубліканскіх акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу ў 2019 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.

Падобныя мерапрыемствы традыцыйна прымеркаваны да дзяржаўных святаў і іншых памятных дат краіны. Звярнуцца да натарыуса і атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, можна будзе 15 сакавіка (акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Беларусі), 4 мая (да святкавання Дня Перамогі), 2 ліпеня (да святкавання Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Бясплатныя кансультацыі таксама пройдуць 14 кастрычніка (акцыя прысвечана Дню маці ў Беларусі) і 29 лістапада (прымеркавана да Дня юрыста).

Падчас маючых адбыцца мерапрыемстваў спецыялісты дадуць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармленне спадчынных правоў, складанне запаветаў, шлюбных дагавораў, адчужэнне нерухомасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў.

Мерапрыемствы перш за ўсё накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва. Штогодць падчас такіх акцый натарыусы бясплатна кансультуюць каля 15 тыс. зваротаў.

Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле "Знайсці натарыуса".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)