8 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Беларускія памежнікі і мытнікі прадухілілі кантрабанду ў Латвію партыі цыгарэт на суму Br1,2 млрд. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік прэс-службы Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебко. На беларуска-латвійскай мяжы ў аўтадарожным пункце пропуску Грыгораўшчына памежнікамі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў паўпрычэпе аўтамабіля, які, згодна з прадстаўленымі дакументамі, павінен быў перавозіць драўняны вугаль, выяўлены 504,5 тыс. пачкаў цыгарэт "Прэм'ер", "Фест", "Фест-7" з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Усе цыгарэты былі канфіскаваныя, іх агульны кошт ацэнены ў Br1,2 млрд. Паводле дадзеных за 10 месяцаў, вайскоўцамі Полацкага пагранатрада прадухілена 91 спроба незаконнага перамяшчэння цыгарэт праз дзяржаўную мяжу. У агульнай суме канфіскавана 1,2 млн. пачкаў цыгарэт, ацэненых у Вr2,6 млрд.-0-

БЕЛТА