Беларускія санаторыі для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў працуюць са 100-працэнтнай загрузкай. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання і капітальнага будаўніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марыя Гарбацэвіч.
Беларускія санаторыі для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў працуюць са 100-працэнтнай загрузкай. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання і капітальнага будаўніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марыя Гарбацэвіч.
Для арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ветэранаў вайны, працы і інвалідаў у сістэме Мінпрацы і сацабароны функцыянуюць чатыры рэспубліканскія санаторыі на 864 месцы ("Бярэзіна", "Ясельда", "Вяжуці" і "Белая Вежа"). У здраўніцах штогод папраўляюць здароўе каля 16,5 тыс. чалавек.
"Усе санаторыі аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем, усюды створана безбар'ернае асяроддзе, а ў санаторыях "Белая Вежа", "Ясельда" і "Вяжуці" створаны ўмовы для пражывання і лячэння інвалідаў-калясачнікаў, - адзначыла Марыя Гарбацэвіч. - Санаторыі Мінпрацы і сацабароны сацыяльна арыентаваны. Як правіла, у іх аздараўляюцца жыхары Беларусі, якім прадастаўлена права бясплатнага санаторна-курортнага лячэння (у асноўным гэта інваліды першай і другой групы). На ўмовах частковай аплаты праходзяць курс санаторна-курортнага лячэння ветэраны працы і інваліды трэцяй групы (яны аплачваюць ад 15% да 30% кошту пуцёўкі ў залежнасці ад атрыманага даходу і сезона)".
З 2009 года на будаўніцтва і рэканструкцыю санаторыяў з рэспубліканскага бюджэту накіравана больш за Br141 млрд. За гэтыя сродкі праведзена рэканструкцыя водалячэбнага аддзялення, залы лячэбнай фізкультуры, пакоя псіхалагічнай разгрузкі, актавай, танцавальнай і гульнявой залаў, пераходу ў гразелячэбніцу і лячэбны корпус, басейна санаторыя "Ясельда"; уведзены ў эксплуатацыю лячэбны корпус у санаторыі "Бярэзіна"; выканана мадэрнізацыя кацельні, вядзецца будаўніцтва лячэбнага корпуса, будынкаў і збудаванняў па водазабеспячэнні санаторыя "Вяжуці"; у санаторыі "Белая Вежа" выканана рэканструкцыя пральні і кантрольна-прапускнога пункта, уведзены ў эксплуатацыю спальны корпус на 108 месцаў, абедзенная зала, харчаблок, актавая зала.