Заканапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год" плануецца разгледзець на трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
Заканапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год" плануецца разгледзець на трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
Заканапраекты, якія плануецца разгледзець на восеньскай сесіі, абмяркоўваліся сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі, якое прайшло пад старшынствам спікера Міхаіла Мясніковіча. Усяго на восеньскай сесіі прадугледжваецца разгледзець больш за 30 законапраектаў. "Найбольш актуальныя з іх - "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год", "Аб унясенні дапаўненняў і змен у некаторыя законы Беларусі па пытаннях падаткаабкладання і бухгалтарскага ўліку", "Аб нарматыўных прававых актах Беларусі", папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях патэнтаў на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры", - праінфармавалі ў прэс-службе. Сенатары плануюць разгледзець таксама законапраект аб унясенні дапаўненняў і змен у закон аб фізічнай культуры і спорце, папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам і іншыя дакументы.
У ходзе пасяджэння Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў законапраектах павінны пераважна ўтрымлівацца нормы прамога дзеяння. На думку старшыні Савета Рэспублікі, неабходна таксама шырэй прыцягваць да працы экспертаў і спецыялістаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, навуковых устаноў, суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, практыкаваць накіраванне законапраектаў для абмеркавання ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Па выніках пасяджэння пастаянным камісіям Савета Рэспублікі рэкамендавана максімальна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы законапраектаў розныя формы і метады працы, сярод якіх правядзенне круглых сталоў, семінараў, кансультацый.
Як паведамлялася, восеньская сесія ў беларускім парламенце адкрыецца 2 кастрычніка.