Беларускія навукоўцы разлічваюць да канца жніўня распрацаваць прататып вакцыны ад COVID-19. Пра гэта сёння сказаў на сесіі агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук старшыня Прэзідыума НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія навукоўцы разлічваюць да канца жніўня распрацаваць прататып вакцыны ад COVID-19. Пра гэта сёння сказаў на сесіі агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук старшыня Прэзідыума НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зараз актыўна працуем над вакцынай супраць каранавіруснай інфекцыі. І да канца жніўня ўжо зможам далажыць аб распрацоўцы прататыпа беларускай вакцыны, - сказаў Уладзімір Гусакоў. - Акрамя таго, працуем над распрацоўкай прэпаратаў па барацьбе з ковідам, якія будуць ужывацца ўжо пасля таго, як чалавек захварэў, каб хвароба лягчэй працякала, а таксама над прэпаратамі, якія б маглі нейтралізаваць інфекцыю". Паводле яго слоў, для такіх распрацовак створана сумесная група, якая складаецца з адмыслоўцаў Акадэміі навук і Міністэрства аховы здароўя.

Падводзячы вынікі дзейнасці мінулага года і пяцігодкі, ён распавёў, што за гэты час было зроблена шмат. "У прыватнасці, распрацаваны новы праект касмічнага апарата дыстанцыйнага зандавання Зямлі, зараз мы гатовыя прыступіць да яго стварэння. У Антарктыдзе наша экспедыцыя паспяхова завяршыла сваю місію і ўжо вяртаецца назад. У сельскай гаспадарцы створаны цэлы шэраг найноўшых сартоў раслін, машын, якія не саступаюць замежным аналагам па тэхналогіі і г.д. Мы дэманстравалі нашы распрацоўкі ў галіне электратранспарту, нанаматэрыялы ў розных галінах, у тым ліку назапашвальнік электраэнергіі і інш.", - растлумачыў Уладзімір Гусакоў.

Акрамя таго, зацверджаны сем адзіных прыярытэтаў у галіне навукі і навукова-тэхнічнай дзейнасці, распрацаваны 12 праграм фундаментальных даследаванняў на надыходзячую пяцігодку, якія ўключаюць як вышэйназваныя напрамкі, так і больш шырокія задачы.

"Мы абавязкова ўлічваем патрабаванні краіны, прапановы ўрада і, вядома, даручэнні кіраўніка дзяржавы, якія ставяцца перад Акадэміяй навук. У цэлым мы будзем працаваць у кантэксце задач VI Усебеларускага народнага сходу", - падкрэсліў старшыня Прэзідыума НАН.